Гродзенскія каўбаса і гарэлка ўвайшлі ў спіс лепшых тавараў Беларусі
Сярод найбольш якасных – вяндліна “Пармская”, каўбасы “Сервелат Барбадос” і “Мартадэла класічная” вышэйшага гатунку вытворчасці Гродзенскага мясакамбіната; тварожны крэм”Фрутозаврик”, кісламалочны напой “Фрутоудовольствие”, малочны кактэйль “VO!” ААТ “Молочный Мир”.
Адзначаная прадукцыя гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода “Жытняя люкс”, “Гродненщина”, “Беленькая люкс”, а таксама напоі Слонімскага вінзавода “С лимонной корочкой”, “Шоколадный орех”, “Калараш”.
Лаўрэатамі конкурса сталі мука вышэйшага гатунку “Блинчики №1” ААТ “Лідахлебапрадукт”, масла “Крестьянское Premium”, малако “Крепышок” і сыр “Манарх” Шчучынскага масласырзавода.
Сухія кашы і смятана Ваўкавыскага ААТ “Беллакт”, сыры “Российский премьер-экстра”, “БелаРусь-экстра” і “Беларускае золата” Ашманскага сыраробчага завода, марозіва “Антошка” Лідскай фабрыкі “Энарг” – таксама сярод пераможцаў.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://gp.by