У Беластоку адбываецца акцыя салідарнасці з Майданам
Спачатку ў галерэі “Арсенал” адбудзецца дыскусія з удзелам дырэктаркі тэлеканалу “Белсат” Агнешкі Рамашэўскай, гісторыка Яўгена Мірановіча, дэпутата Роберта Тышкевіча і іншых вядомых асобаў.
У час дыскусіі плануецца ўсталяваць тэлемост з кіеўскім Майданам, дзе сёння на юбілейнае 10-е Народнае веча зноў сабраліся дзесяткі тысячы людзей.
Фота korrespondent.net
У вечары адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам гуртоў з Беластоку і Luchesk Band з Украіны.