Мікалай Аўтуховіч: на мяжы жыцця і смерці

|

Спробы сваякоў, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларуі і замежных краін угаварыць Аўтуховіча спыніць галадоўку дагэтуль былі безвыніковыя.

Жыццё прадпрымальніка фактычна трымаецца на кропельніцах, якія яму робяць у медпункце ізалятара.

Па звестках адваката Паўла Сапелкі, за час галадоўкі Аўтуховіч згубіў больш за 20 кг. Стан яго здароўя імкліва пагаршаецца.

Мікалай Аўтуховіч не збіраецца, аднак, перапыняць галадоўку да моманту, пакуль яго не вызваляць пад падпіску аб нявыездзе альбо пакуль справа не будзе перададзеная ў суд.

Мікалай Аўтуховіч, а таксама Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя яшчэ 8 лютага.

Праз 10 дзён ім было прад’яўлена абвінавачванне ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці.

Нядаўна арыштаваным прадпрымальнікам паведамілі, што іх падазраюць таксама ў дачыненні да справы пра знойдзены ў кастрычніку 2005 года на тэрыторыі гарадзенскай школы-ліцея № гранатамёт.

Нягледзячы на тое, што ўжо не раз гучала інфармацыя пра наяўнасць доказаў віны арыштаваных, следчыя да гэтага часу так і не перадалі справу ў суд.

Справа Аўтуховіча ўжо выйшла па-за межы нацыянальнага маштаба.

Як паведаміў учора ў час прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, прадпрымальнік пакуль не атрымаў статуса палітзняволенага, але Еўрасаюз “займаецца яго лёсам”.

Каб не было, аднак, запозна…

На здымку: акцыя ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча ў Мінску

Фота: jeans-by.org