Помнік жабе-падарожніцы з’явіўся ў Гродне

|

Невыпадкова, што жабка на камяні з’явілася акурат насупраць дзьвярэй офісу праекта “Невядомая Еўропа”, які мае спрыяць развіццю міжнароднага турызма на Гарадзеншчыне.

alt=”Уладзімір Панцялеяў” >

Першапачаткова была ідэя стварыць помнік якому-небудзь вядомаму беларускаму падарожніку. Добрай кандыдатуры не знайшлося і тады я вырашыў выкарыстаць вядомы ўсім з малых гадоў вобраз жабкі-падарожніцы. Да таго ж для жабаў, у адрозненні ад людзей, не існуюць дзяржаўныя межы, візы і г.д. – пракаментаваў “Твайму стылю” задуму стваральнік “Жабы-падарожніцы”, знакаміты гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялеяў (на здымку).

Фота Вітаўта Рудніка