SoUNDUK прэзентуе ў Гродне свой новы альбом

|

Салістка гурта Ганна Хітрык абяцае гарадзенцам душэўны канцэрт-прэзентацыю:

 

Калі патрэбныя шчырыя эмоцыі, прыўзняты настрой, станоўчая энергетыка, то вам менавіта сюды! І нават не сумнявайцеся – падораны каханаму чалавеку квіток стане абавязкова шчаслівым.

Канцэрт адбудзецца 9 сакавіка ў лялечным тэатры Гродна, так што з падарункам да 8-га сакавіка паспець будзе нескладана.

 

Пачатак у 19.00.

Кошты квіткоў – ад 70 да 80 тысяч рублёў.
Набыць квіткі і спраўдзіць колькасць вольных месцаў можна праз інтэрнэт.