Аматары электроннай музыкі збяруцца ля Сынкавічаў

|

Гэта будзе першы гэтага кшталту фестываль у Гродзенскай вобласці.

Арганізатары абяцаюць танцавальную пляцоўку памерам у 1 гектар, утульнае намётавае мястэчка, гук 50 кВт і святло на 150 кВТ.

Выступяць прафесійныя ды-джэі з Масквы, Мінску, Гомеля, якія граюць ва ўсіх папулярных накірунках: ад house i progressive да dram-n-bass і trance.

Музыка будзе гучаць на працягу 12 гадзін – ад 21.00 да 9.00.

Для камфорту гасцей, са слонімскага вакзала будзе арганізаваны даезд на адмысловых мікрааўтобусах, а ў канцы мерапрыемства – таксама ў адваротны бок. Для тых, хто прыедзе на сваім аўтамабілі, будзе прадастаўленая вялікая паркоўка.

Кошт квітка 20 тыс. руб. (з флаерам — 15 тыс.).

Больш інфармацыі, у тым ліку мапа даезду, змешчаная на афіцыйнай старонцы openfeast.ru. Жыхары Гродна могуць таксама тэлефанаваць на нумар 8 (029) 8704445 (Андрэй).