Ці трапілі вы на канькі гэтай зімой?

|

Па афіцыйных дадзеных 2013 года, Беларусь займае 16 месца ў свеце па колькасці лядовых арэн на душу насельніцтва. Але ці ўплывае іх колькасць на доступ да лёду для любога грамадзяніна краіны, а не толькі для прафесіяналаў?

 

Мой вопыт аказаўся сумным – я ніводнага разу туды не трапіла. У першую спробу спачатку нас адправілі дадому за пашпартамі, затым перад самым сеансам планаванае катанне было адменена з-за незапланаванай трэніроўкі хакейнай каманды. У другі візіт, зімой, адстаяўшы гадзіну на марозе, перад самай касай квіткі скончыліся. Настрой быў сапсаваны, жаданне трапіць на лёд надоўга знікла. Атрымоўваецца, лядовыя палацы, пабудаваныя на грошы падаткаплацельшчыкаў, прызначаныя толькі  для закрытых элітарных груп?..

 

Пётр Кухлей, дырэктар ААТ “СпортАрэнаГродна” падзяліўся сваімі ўражаннямі, чаму ў Гродне існуе праблема з адкрытымі пляцоўкамі. Прыродныя ўмовы мінулай зімы дазволілі катку ў парку Жылібера прапрацаваць усяго 18 дзён, але ў гэтым годзе там з’явілася ўжо дзве пляцоўкі, парк забяспечваў святочным асвятленнем, каток самастойна аплочваў толькі ваду для заліцця. Праблема існуе толькі ва ўтрыманні штучнага катка: 200 тыс. еўра яго кошт плюс 1 200 000 рублёў – утрыманне на дзень, бо 1 Кв электарэнергіі для юрыдычных асобаў складае 1700 бел. руб., а зараз ідуць размовы пра павялічэнне тарыфа ў два разы. Штучны каток атрымліваецца залатым, і аплаціць гэтую радасць можа не такая ўжо і вялікая колькасць гарадзенцаў.

 

Крытых лядовых арэнаў у Маскве, у якой пражывае болей за 10 млн. чалавек, усяго 31. Але колькасць залітых каткоў не паддаецца падліку – яны літаральна ў кожным двары, дагледжаныя і чышчаныя, бо падпарадкоўваюцца ЖЭСам.

 

Завітаем на каток у парку Горкага (здымкі зробленыя ў студзені). Сам парк вельмі вялікі, і акрамя цэнтральнага катку мае яшчэ адзін на іншым баку парка. У парку ў агароджах жыве шмат жывёлаў і птушак, бегаюць ручныя белкі.

Для юных сноўбардыстаў стаіць трэніровачная канструкцыя.

Асабліва ўражвае дзіцячы каток, для дзетак ад чатырох год і памерам канькоў ад 25-га. Спецыяльна для юных прыхільнікаў на лёдзе ўсталяваныя пінгвінчыкі з ручкамі для падтрымкі.

Домік Бабы-Ягі

Асноўны каток мае выгляд васьмёркі, прыгожа аздоблены, ідэальна гладкі і з 10 да 23 гадзін гасцінна прымае рознаўзроставую і вясёлую публіку.

Прадаюць толькі лёд, канькі выдаюцца ў задатак без дакументаў. Пры такой колькасці людзей каля касаў людзі стаяць у шэрагу не больш па тры. Бо агітацыйныя плакаты паведамляюць нам, што пакатацца на каньках – гэта проста:

Рэкламны палац, пабудаваны з сапраўднага лёду, але ўнутры ў дужа цёплых і камфортных умовах праводзіўся бясплатны рукадзельны майстар-клас.

Будзем спадзявацца, што беларусы будуць пераймаць вопыт пашырэння гэтага прыгожага віду адпачынку сярод як мага большай колькасці гарадзенцаў.