У Гродне пройдзе выстава кветак у вазонах, прымеркаваная да 8 сакавіка
На ёй будзе прадстаўлены шырокі дыяпазон раслін: фіялкі, сукуленты, бансаі, дэкаратыўна-ліставыя і дэкаратыўна-кветкавыя расліны. Усе яны адаптаваныя да нашага клімату, бо вырашчаныя ўдзельнікамі клубу “Суквецце”, які базуецца на тэрыторыі экалагічнага цэнтру. Наведвальнікі змогуць не толькі набыць рэдкія расліны, але і атрымаць грунтоўную кансультацыю па догляду.
Выстава працуе з 10 да 17 гадзін.