Фотавыстава польскага архітэктара адкрылася ў галерэі “Крыга”
На мастацкіх фотаздымках, якія аўтар прадставіў на выставе, паказаныя звычайныя трамвайныя рэйкі з вуліц Лодзі.
Анджэй Вальчак – паспяховы бізнесмэн і сузаснавальнік буйной польскай фірмы Atlas, што займаецца прадукцыяй будматэрыялаў. Atlas з 2009 года з’яўляецца ўладальнікам гарадзенскага прадпрыемства “Тайфун” і цяпер будуе пад Мінскам яшчэ адну фабрыку.