“ЁнЯнаЖыццё” – кіеўскі тэатр прадставіць у Гродне візуальна-пластычны праект
Акторы Таццяна Казанцава, Аляксандр Мартыненка і лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі Украіны “Пектараль” рэжысёр Марына Назаранка адначасова і выканаўцы роляў, і сурэжысёры, і аўтары сцэнаграфіі спектакля.
Іх мастацкім суаўтарам у праекце стала папера ва ўсіх яе праявах: картон, ватман, крафт і нават рулоны паперы для офіса. Дзякуючы свай пластычнасці яна дазваляе шукаць і знаходзіць празрыстыя метафары і сымбалі, якія паўнавартасна існуюць на сцэне побач з жывымі артыстамі.
alt=”Image 39594″ >
Аўтары стварылі спектакль з абсалютна супрацьлеглых жанраў – клаунады, трагедыі, эксцэнтрыяды і філасофскай прыповесці. Гэта дае вялізнае поле для сцэнічных эксперыментаў з сваёй эмацыйнай прыродай.
Кошт квітка – 40 тысяч рублёў.