Суд над ваўкавыскім “бандэраўцам” адкладаецца

|

Віталя Гуляка абавязалі з’явіцца ў суд 14 сакавіка.

Калі з’явіўся, паведамілі, што пасяджэнне пераносіцца на 17 сакавіка.

Прычыны пераносу невядомыя.

 

Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк 13 сакавіка каля 17.00 выйшаў з украінскім сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін вон” у сквер войнаў-інтэрнацыяналістаў. Праз 15 хвілін яго затрымалі міліцыянты.