Гродзеншчына зацягвае паясы

|

Амаль на чвэрць скараціліся выдаткі з бюджэта Гродзенскага раёна на ажыццяўленне дзяржаўнай падтрымкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выплату заробкаў і сацыяльнае забеспячэнне неабароненых катэгорый насельніцтва. Прычым, асігнаванні на заробкі скарочаныя па раёне на 18%.

Істотна скараціліся і выдаткі на набыццё абсталявання і мэблі сярэднеадукацыйным установам, якія недаатрымаюць суму ў 550 мільёнаў беларускіх рублёў.На 44% скарочана фінансаванне капітальных рамонтаў школаў.

Па адзнаках спецыялістаў, прыбытковая частка бюджэта Гродзенскага раёна бягучым часам выконваецца менш чым напалову, а цалкам фінансуюцца толькі абароненыя артыкулы бюджэта-выплата заробкаў і адпускных настаўнікам, а таксама аплата райвыканкамам камунальных паслугаў і працэнтаў па крэдытах, якія мясцовыя ўлады бяруць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і рамонт будынкаў.

Паводле Радыё Рацыя