У Гродзенскім драмтэатры адкрыецца фотавыстава актора Аляксандра Луцэнка
Аляксандр Луцэнка прыйшоў у Гродзенскі драматычны тэатр пасля сканчэння тэатральна-мастацкага інстытута ў 1972 годзе.
Увесь гэты час акторскую прафесію ён сумяшчаў з працай фатографа і кінааператара.
Рабіў здымкі для прэсы, архіва і рэкламных матэрыялаў тэатра, з 1974 года ўдзельнічаў у замежных выставах.
Фотавыстава “Прекрасное далёко” прысвечаная гарадзенскім акторам і спектаклям тэатра, гісторыя якога разгортвалася на вачах аўтара.
Адкрыццё персанальнай выставы Аляксандра Луцэнка адбудзецца ў 18.40, перад пачаткам спектакля “За двума зайцамі”, у якім актор выконвае невялікую ролю.
Уваход – па квітках на спектакль.
Фотавыстава будзе экспанавацца ў файе тэатра цягам 2 тыдняў. Яе змогуць аглядаць гледачы перад пачаткам спектакляў і ў антрактах.
Здымак drama.grodno.by