Пуціна бароняць ад Алеся Кіркевіча
Яму паказалі ксеракопію такой налепкі “За байкот расейскіх тавараў” з выявай прэзі1дэнта суседняй краіны, што нібыта з’явіліся ў раёне, дзе ён жыве.
У Алеся Кіркевіча ўзялі адбіткі пальцаў і пробы сліны, і далі афіцыйнае папярэджанне. Ён мяркуе, што падставаў для гэтага не было, паколькі ніякіх правапарушэнняў з ягонага боку не было.
Раней у той жа дзень Алеся выклікалі ў міліцыю на прафілактычную гутарку, а адтуль паехалі ў кватэру, дзе ён жыве, для ператрусу.