Вясна. Каханне. Заляцанні!

|

Што любіць і каго – кахаць, “лексікон кахання”, практыкум па заляцаннях, узнагороджанне аўтараў найлепшых вершаў па тэме занятку, апублікаваных на старонцы курсаў у Фэйсбуку – гэта толькі частка праграмы заняткаў.

 

У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу запрошаны вядомы беларускі бард і паэт Віктар Шалкевіч.

 

Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў памяшканні лютэранскай кірхі на вул. Акадэмічнай (побач з паркам Жылібера).

 

Гэта будзе ўжо трэці занятак  курсаў “Мова Нанова. Гародня”.

 

На першыя два заняткі кожны раз прыходзіла не менш за сто чалавек.

 

Вялікі фотарэпартаж з папярэдніх заняткаў, прысвечаных казкам, глядзіце на нашым сайце.