У Гродне на вачах калег застрэліўся афіцэр

|

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, ён атрымаў для стральбы ў тыре табельную зброю і патроны і стрэліў сабе ў галаву.

Усё адбылося ў прысутнасці калег.

Афіцэр служыў у падраздзяленні УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Следчы камітэт па факце гібелі распачаў праверку.

 

 

Здымак u-f.ru