Алеся Дзянісава будуць судзіць у пятніцу

Нагадаем, 24 сакавіка Дзянісава дапыталі ў міліцыі наконт сюжэта аб прэм’ерным паказе спектакля ў Тэатры Лялек 6 лютага. Сюжэт з’явіўся неўзабаве на тэлеканале “Белсат”. “Белсат” спрабуе аб’ектыўна распавядаць пра падзеі ў Беларусі, яго прадстаўнікі неаднойчы сутыкаліся з ціскам з боку уладаў, канал зарэгістраваны ў Польшчы.

 

Адсутнасць акрэдытацыі ў Беларусі стала нагодай для прэтэнзій міліцыі да Дзянісава паводле ч. 2 арт. 22.9 Адміністратыўнага кодэксу РБ. Артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.