Праграмісты ўсіх краін…

|

Пятая міжнародная канферэнцыя Linux Vacation/Eastern Europe адбылася непадалёк ад Гродна ў мінулыя выходныя.

Сёлета на канферэнцыі прадстаўлена рэкордная колькасць дакладаў – каля 30. Тэмы – ад прымянення свабоднага праграмнага забеспячэння ў медыцыне, журналістыцы і бізнесе да магчымасцяў тэхналогій віртуалізацыі, спецыфікі стварэння праграмнага забеспячэння для партатыўных прыстасаванняў.

Да канферэнцыі прымеркаваны выпуск чарговага нумара беларускага часопіса «Сетевые решения», у які ўвайшлі тэзісы дакладаў і серыя інтэрвію з беларускімі распрацоўшчыкамі свабоднага праграмнага забеспячэння.

Лепшы даклад канферэнцыі вызначала публіка. Яго аўтар, Максім Літніцкі (Масква), распавёў пра свабодную тэлекамуніцыйную платформу Asterisk, атрымаўшы ад аргкамітэта памятны знак і тэлефон Motorola, які працуе на базе ОС Linux – ад спонсара, кампаніі Promwad.

Паводле http://naviny.by

Фота з сайта http://lvee.org