АФІША ГРОДНА

| Без катэгорыі

Выставы :: Прэзентацыі, лекцыі, сустрэчы :: Канцэрты :: Рознае :: Тэатр лялек :: Драмтэатр :: Кіно :: Крама-клуб “Кубік” :: Антыкафэ “Живое время”

Выставы

  

 

2 – 7 чэрвеня – выстава вырабаў бярозаўскага шклозавода “Нёман” “Хрустальны звон”

Майстры з Бярозаўкі пакажуць не толькі свой звычайны асартымент, але і мастацкія вырабы.

Месца: Моладзевы цэнтр “Гродна”, вул. Савецкая, 9

 

27 мая – 15 чэрвеня – выставы ўдзельнікаў міжнароднага мастацкага пленэра “Гродна вачыма мастакоў розных нацыянальнасцей”

У межах Х Фестывалю нацыянальных культур. У пленэры прымаюць удзел мастакі розных нацыянальнасцей: беларусы, палякі, літоўцы, рускія, грузіны, армяне. 

Месца: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38

 

15 красавіка – 20 чэрвеня – выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю”

У Гродне працуе ўнікальная выстава шведскага Музею арміі, на якой можна пабачыць больш за 1000 асабістых рэчаў жаўнераў першай паловы ХХ ст. Сярод экспанатаў – абсалютна неабходныя жаўнерам побытавыя рэчы, якія часта знікаюць у цені зброі або абмундзіравання, таму рэдка бываюць у цэнтры ўвагі.

Месца: Новы замак

  

З 4 красавіка – выстава “ART-ПАНАРАМА. Маладыя мастакі Беларусі”

Адкрыццё выставы 4 красавіка ў 16.00

Месца: Новы замак

 

 

 

Прэзентацыі, лекцыі, сустрэчы

 

 

7 чэрвеня, 10.00 – бясплатная аўтобусная экскурсія па горадзе

Экскурсію арганізуе Гродзенскі гарвыканкам сумесна з турфірмай “Солар Тур”

Аўтобус будзе чакаць ля Дома быту, вул. Замкавая, 4

 

Кожную суботу, 11.00 – Штотыднёвыя экскурсіі па горадзе ад бюро падарожжаў “Дон Кіхот”

Збор ля кіёска з сувенірамі, што побач з сінагогай

Цана: 70 000 з чалавека, для дзяцей зніжка 50%

 

 

Канцэрты

  

 

7 чэрвеня, 15.00 – Адкрыццё новага аргана ў кірсе

Дабрачынны канцэрт – сабраныя сродкі будуць накіраваныя на працяг рэстаўрацыйных прац у кірсе.

Месца: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а


7 чэрвеня, 18.00 – Канцэрт Rzeszow Klezmer Band

Месца: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а


7 чэрвеня, 23.00 – Канцэрт рок-хітоў ад гарадзенскага кавер-бэнда

Зборная каманда дасведчаных рок-музыкаў Гродна і вакалістаў студыі “Міленіум” выканаюць кампазіцыі Queen, Metallica, Scorpions, Whitesnake, Rainbow ды іншых знакамітых выканаўцаў.

Месца: плошча Савецкая

 

 

Рознае 

 

 

6-7 чэрвеня – Практычны семінар па хрысціянскай медытацыі

Адкрытае калектыўнае навучанне тэорыі і практыцы Ісусавай малітвы

Месца: Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай, вул. Гараднічанская, 32а

 

 

7 чэрвеня, 14.00 – 20.00, 8 чэрвеня, 11.00 – 17.00 – BoardGameCon Grodno 2014

Вялікая гульнятэка ад клуба “Партал” у доме Ажэшкі. Больш за 50 разнастайных настольных гульняў. Асаблівую цікаўнасць прадстаўляюць прызавыя турніры і прэзентацыі новых гульняў, у тым ліку аўтарская прэзентацыя першай беларускай настольнай RPG.

Месца: вул. Ажэшкі, 17 (дом-музей Ажэшкі)

Цана 40 000 за адзін дзень або 60 000 за два дні


 

Тэатр лялек

  (афіша павялічваецца)

Драмтэатр

 

20-25 мая – Гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы

Падрабязную праграму гастролей глядзіце на сайце драмтэатра

 

 

Кіно

 

28 мая – 3 чэрвеня – Кінапрагляды з цыклу “Хронікі Анджэя Вайды”

Да 25-годдзя звяржэння камунізму ў Польшчы Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне ладзіць паказы фільмаў Анджэя Вайды.

У праграме фільмы:

“Канал” – 28 мая, 18.30

“Попел і дыямент” – 29 мая, 18.30

“Чалавек з мармуру” – 30 мая, 18.30

“Чалавек з жалеза” – 2 чэрвеня, 18.30

“Валэнса. Чалавек з надзеі” – 3 чэрвеня, 18.30

Дыскусія: “Ад сталінізму да свабоды – хронікі Анджэя Вайды” – 5 чэрвеня, 17.30

Удзельнікі: Кшыштаф Бурнэтка, сааўтар біяграфіі Анджэя Вайды “Анджэй Вайда Падазраваны”, прафесар Аліцыя Кіселеўска – кіназнаўца, прафесар Ёанна Садоўска – гісторык, Сямён Букчын – пісьменнік і публіцыст, вядучы Веслаў Раманоўскі.

Месца: Кіназала Генеральнага консульства РП у Гродне, вул. Будзёнага, 48а

 

 

Афіша крамы-клуба “Кубік”

 

Кожную сераду з 18.00 – настольныя гульні ў бары “Амігас”, вул. Стэфана Баторыя, 8б


Кожны чацвер, 17.00 – клуб знаёмства з настольнымі гульнямі ў “Кубіку”

  

 

Афіша антыкафэ “Живое время”

(вул. Вялікая Траецкая 48-1)

 

7 чэрвеня, 19.00 – Канцэрт гурта “Нельга забыць”

Гурт выконвае песні на вершы Караткевіча, Багдановіча і на ўласныя словы.

Цана – па тарыфу антыкафэ 400 р/хв