Футбольны “Нёман” прайграў трэці матч запар

|

Чарговую “сухую” паразу гарадзенцы пацярпелі 11 красавіка на сваім полі ў сустрэчы з наваполацкім “Нафтанам”.

 

Госці аказаліся мацнейшымі з лікам 2-0 (галы забілі Шкабара і Дзямідовіч, які некалькі год таму гуляў за “Нёман”).

 

У выніку каманда Сяргея Саладоўнікава (на здымку) займае апошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

 

Цяпер паправіць настрой камандзе можа толькі ўдалая паўфінальная гульня Кубка краіны супраць “Мінска”, якая адбудзецца 15 красавіка.

 

У выпадку перамогі ў ёй “Нёман” будзе мець добрыя шансы згуляць ужо гэтым летам у еўракубку.

 

Фота: football.by