Удзельнік апытання ў Гродне: Я за ўваход у Расію, яны лепш за нас жывуць, а што людзям яшчэ трэба?
“Ёсць такая пагроза. Складана мне на гэта адказаць, але думаю, што Пуцін надта моцны на дадзены момант, і штосьці рабіць зараз няма сэнсу, бо задушыць”.
“Я за саюз з Расіяй, за ўваход у Расію. Яны лепш за нас жывуць, а што людзям яшчэ трэба? Няхай губернатарам, няхай кім хоча будзе Лукашэнка. Я пра сябе думаю. У мяне заробак 400 долараў, у Расіі на маёй працы, я з камандзіроўкі прыехаў, 700. У нас, на заводзе “Белкард”, большасць так думаюць”.
“Напэўна, хутка будзе і тут, што ва Украіне. Давядзе нас Лукашэнка да вясёлага жыцця. Усё даражэе, жыццё даражэе! А ў крымскіх… я што, я беларус, і гэтым усё сказана”.
“Нам не да гэтага, мы яшчэ са снежня заробак не атрымлівалі”.
“Беларусь ёсць Беларусь, а Крым Расія аджала. Я, паколькі падпалкоўнік, чалавек ваенны, лічу, што Расія вельмі добра зрабіла, што аджала Крым”.
“Ведаеце, я і не супраць, каб уключылі, але мне добра жыць у Беларусі. Не, я думаю, ніколі Лукашэнка не пойдзе, каб уключылі ў Расію яго (смяецца)”.