СЛУЖБОВАЯ НЯДБАЙНАСЦЬ – І ПАЎТАРЫ ГАДЫ НЯВОЛІ

|

“Службовая нядбайнасць” – справа, шчыра кажучы, звычайная. Але такі “крымінальны” вынік здараецца не часта. Нагадаем сутнасць: у жніўні ў водаправодным калодзежы на скрыжаванні вуліц у вёсцы Дзеравянчыца Слонімскага раёна быў знойдзены труп жыхаркі гэтай вёскі. Пракуратура правяла праверку і ўстанавіла, што майстар участка Слонімскага РУП ЖКГ, які абавязаны забяспечваць утрыманне каналізацыйных сетак у тэхнічна спраўным стане, неналежным чынам выконваў свае службовыя абавязкі: ён не прыняў мер да надзейнага ўкрывання або загароджвання і абазначэння папераджальнымі знакамі люка калодзежа водаправоднай сеткі, на якім адсутнічала чыгунная накрыўка. Была ўзбуджана справа, адбыўся суд, рашэнне якога і набыло моц.

Л.Леонт паводле інф. БелаПАН