Слуханні па справе гродзенскага спартсмена зноў адкладзены
Гэтая дата была вызначана яшчэ ў маі.
Беларускія спартсмены згадзіліся на ўдзел у пасяджэнні, але з умовай, што прадстаўнікі міжнароднага алімпійскага камітэта адкажуць на пытанні адносна працэдуры даследавання допінг-проб у Пекінскай лабараторыі.
Адказы на пытанні дадзены са спазненнем. Пасля азнаямлення з дакументамі бакі перададуць дакументы ў суд паўторна.
Слуханні па справе адбудуцца відавочна ў жніўні-верасні, дакладная дата пакуль не вызначаная.
Вынікі выступаў беларускіх спартсменаў на алімпіядзе ў Пекіне ануляваны яшчэ 11 снежня 2008 года. Калі яны і гэтым разам не здолеюць давесці сваю невіноўнасць у допінгавым скандале, яны пазбавяцца алімпійскіх медалёу беззваротна. Акрамя таго, Івану Ціхану пагражае двухгадовая, а Вадзіму Дзевятоўскаму – пажыццёвая забарона на ўдзел у алімпійскіх гульнях.
Фота І.Ціхана і В.Дзевятоўскага з сайта http://naviny.by