“Нёман” выйшаў у фінал Кубка Беларусі і ўжо летам згуляе ў еўракубках

|

Незалежна ад выніка фінальнага матчу “Нёман” згуляе ўжо гэтым летам у Лізе Еўропы, паколькі салігорцы заваявалі пуцёўку ў гэты турнір яшчэ летась, заваяваўшы срэбныя медалі чэмпіянату краіны.

 

Паўфінальны матч гарадзенцы гулялі на полі суперніка ў сталіцы. Першы тайм гульні скончыўся без забітых галоў.

 

А вось у другой палове гарадзенцы намаганнямі Паўла Савіцкага і Андрэя Хачатурана (двойчы) паклалі сваіх супернікаў “на лапаткі”. Адзінае, на што аказаўся здатны “Мінск”, дык гэта на адзін гол у адказ. 

 

Пасля сканчэння гульні гульці і трэнеры “Нёмана” з нецярпеннем чакалі навінаў з Магілёва, дзе ў другім паўфінале гулялі “Днепр” і “Шахцёр”. 

 

Асноўны час гэтай сустрэчы скончыўся з лікам 1-1, але ў дадатковы час салігорцы забілі яшчэ два галы і даказалі, што з’яўляюцца больш моцнай камандай.

 

Фінал Кубка Беларусі адбудзецца 3 траўня на нядаўна збудаваным стадыёне БАТЭ. 

 

У выпадку перамогі “Нёман” зможа паўтарыць сваё дасягненне 1993 г., калі перамог у фінале турніра рэчыцкі “Ведрыч” (2-1). 

 

Перамога ў Кубку краіны стала б цудоўным падарункам да 50-годдзя клуба, якое будзе адзначацца сёлета.

 

15 красавіка. “Мінск” – “Нёман” 1-3 (Мірыч, 82 хв.; Савіцкі, 55 хв, Хачатуран, 67 і 80 хв.)


Фота з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку