У Гродзенскай вобласці замест сантэхнікаў і электрыкаў з’явяцца хаус-майстры

|

Як заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, да канца 2014 года ў сталіцы будзе налічвацца 1,8 тысячы спецыялістаў комплекснага абслугоўвання, або хаус-майстроў.

 

Адзін чалавек будзе абслугоўваць да 500 кватэр. Пра гэта 16 красавіка піша «Гродзенская праўда».

 

Тэму хаус-майстра пачалі прапрацоўваць ў краіне яшчэ ў 2011 годзе. А ў 2012 годзе была навучаная група першапраходцаў — 35 чалавек.

 

У 2013 годзе ў Мінску на базе трох ЖЭСаў пачаўся эксперымент. Жылфонд пачалі абслугоўваць спецыялісты на ўсе рукі, адзін чалавек выконваў працу электрыка, слесара, сантэхніка, маляра, цесляра. Адпаведна вырасла і заработная плата такога спецыяліста.

 

— Згодна з рашэннем калегіі Міністэрства жыллёва -камунальнай гаспадаркі, да канца года ў абласных цэнтрах не менш за 50% жыллёвага фонду павінна абслугоўвацца хаус-майстрамі, — распавёў начальнік аддзела жыллёвай гаспадаркі ўпраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Сідарчук. — Мы пайшлі яшчэ далей, і на абласной калегіі ЖКГ вырашылі, што не менш за 50 % жылля такімі спецыялістамі будзе абслугоўвацца не толькі ў Гродне, але і ў Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску, Навагрудку і Смаргоні. На мінулым тыдні правялі нараду з дырэктарамі жыллёва-эксплуатацыйных службаў.

 

На днях спецыялісты абласнога навучальнага цэнтра ЖКГ адправяцца ў Мінск, каб на практыцы паглядзець, як гэта працуе ў іх. Рыхтаваць спецыялістаў шырокага профілю будуць на базе абласнога навучальнага цэнтра ЖКГ. Вядома, навучацца будуць людзі, у якіх ужо ёсць вопыт работы па абслугоўванні жылля. У цэнтры яны асвояць дзве-тры сумежныя спецыяльнасці.

 

Плануецца, што на Гарадзеншчыне хаус-майстры спачатку сумесцяць працу сантэхнікаў і электрыкаў, у перспектыве цесляроў і маляроў. Застаючыся па-ранейшаму ў штаце ЖЭСаў, яны зоймуцца тэхнічным абслугоўваннем жылля і аказаннем паслуг насельніцтву.

 

Будуць вызначаны дамы, дзе рэальна укараніць такі від паслуг насельніцтву і дзе гэта эканамічна выгадна. Як піша газета, камунальнікі запазычылі вопыт Германіі, дзе інстытут хаус-майстроў сыходзіць каранямі яшчэ ў XV стагоддзе, калі ў горадзе Бадэн-Вюртэмберг ўвялі ўборачны тыдзень. Яшчэ тады былі прынятыя адмысловыя пастановы, якія да гэтага часу часткова рэгулююць пытанні уборкі агульных памяшканняў.

 

У XX стагоддзі стаў ўкараняцца інстытут хаус-майстра, што даслоўна перакладаецца як «майстар па хаце». У Нямеччыне хаўс-майстар — гэта правая рука кіраўніка і яго найважнейшы памочнік. Ён прызначаецца ўласнікам хаты або кіруючай кампаніяй. У абавязкі хаус-майстра ўваходзяць забеспячэнне парадку і чысціні ў жылым доме і абслугоўванне інжынерна-тэхнічных сістэм, а таксама замена лямпачак, зняцце паказанняў лічыльнікаў уліку спажывання (электрычнасць, вада, газ), забеспячэнне бяспекі пражывання.

 

Хаус-майстар таксама кантралюе выкананне работ іншымі падраднымі арганізацыямі. Акрамя таго, ён ажыццяўляе штотыднёвы агляд і кантроль агульнага стану тэхнічнага абсталявання дома. Раз у год хаўс-майстар робіць агляд усіх кватэр.