На курсах “Мова Нанова” ў Гродне можна было навучыцца хадзіць па шкле

|

Занятак у мінулы панядзелак, 21 красавіка, меў тэму “Часткі цела”. Вядучыя Вольга Астроўская і Антось Янкоўскі, апроч лексічнага матэрыялу, пазнаёмілі слухачоў з “назвамі рухаў па-гарадзенску” праз народныя танцы. Таксама не абыйшлося без гульняў з вялікоднымі яйкамі.

Пазамінулы занятак быў прысвечаны ежы і называўся “Смачна есці!”, а запрошаным госцем быў аўтар кнігі “Моц смаку” Юры Качук з Зэльвы.

Занятак 14 красавіка, здымак аўтаркі

 

Заняткі “Мова Нанова” адбываюцца кожны панядзелак у 19.00. Каб даведацца месца правядзення наступных сустрэч, сачыце за навінамі ў сацыяльных сетках facebook.com/movananovaharodnia і vk.com/mova_nanova_harodnia, а таксама ў афішы “Твайго стылю”.

 

Гродна стаў чацвёртым горадам пасля Мінска, Кракава і Бабруйска, дзе людзі любога ўзросту маюць магчымасць узгадаць раней набытыя веды па роднай мове. На сённяшні дзень “Мова нанова” таксама дзейнічае ў Баранавічах, Брэсце і Нясвіжі. У Гродне заняткі арганізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар””.

 

Здымкі Паўла Бальшакова і Алены Кавальчук