Беларусь – краіна цудаў
Адкрытае галасаванне цягнулася да 7 ліпеня і прыцягнула ўвагу інтэрнаўтаў з усяго свету. Дый не толькі іх. Да прыкладу, дзеля папулярызацыі Белавежскай пушчы сярод удзельнікаў акцыі ў Беларусі быў створаны афіцыйны камітэт. Падляшскі бок таксама парупіўся пра рэкламу першабытнага лесу, стварыўшы адмысловы сайт.
Фінальнае галасаванне па абраных намінантах пачнецца пасля 21 ліпеня. Свой голас за беларускія прыродныя цуды можна пакінуць на афіцыйнай старонцы міжнароднага Інтэрнэт-рэферэндуму.
/Фота В. Алешкі/