Гарадзенка прыняла ўдзел у конкурсе “Місіс Беларусь 2014” (фота)

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 15 жанчын з розных гарадоў Беларусі, Вераніка выступала пад нумарам 11. Найстарэйшай удзельніцы – 41 год, наймалодшай – 23 гады.

 

Усе ўдзельніцы мелі розныя прафесіі, захапленні, погляды на жыццё, але аб’ядноўваў усіх рост не ніжэй за 175 см, статус “замужам” і наяўнасць хаця б аднаго дзіцяці – такімі былі абавязковыя ўмовы ўдзелу ў конкурсе.

 

У фінал выйшлі тры ўдзельніцы. Пераможцу конкурса “Місіс Беларусь 2014” выбяруць тэлегледачы 18 мая ў час трансляцыі.