КАНСТЫТУЦЫЯ, ЯК АДКРЫЦЦЁ…
Вось такая навіна для беларускіх журналістаў.
Не удакладняецца, якія СМІ маюцца на ўвазе – дзяржаўныя, ці незалежныя… Не прайшло і 15 гадоў, як Аляксандр Лукашэнка адкрыў Канстытуцыю і прачытаў артыкул, які тычыцца аднаго з галоўных заваяванняў дэмакратыі – свабоды слова і права грамадаства на поўную і праўдзівую інфармацыю. Прычым, незалежных выданняў у параўнанні з 1994 года, калі пачалася ў краіне атака на вольнодумства, зараз лічаныя адзінкі. І незалежнай прэсы, як інстытута дэмакратыі, не існуе увогуле.
Указ быў падпісаны 4 лютага. А сёння намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на брыфінгу падкрэсліла, што прэс-службы павінны ў поўнай меры выконваць свае службовыя абавязкі.
Менавіта таму, што прэзідэнт не чытае галоўны закон Дзяржавы, яго «вертыкаль» не ў поўнай меры выконвае абавязкі.
Гэты прэзідэнцкі «акт звароту да канстытуцыйных пранцыпаў» з’яўляецца прэзентацыйным і мёртванароджаным – яго можна ацэньваць, як рэверанс у бок Еўропы, якая праглыне радасную навіну і не ўдавіцца. І ніхто не ўспомніць, што шмат год знішчаліся (і знішчаны!) тыя сродкі масавай інфармацыя, якія паспрабавалі выконваць у краіне ролю чацьвертай улады і кожны дзень ўзгадавалі і прэс-службам пра службовыя абавязкі і Аляксандру Лукашэнка пра «прадстаўленне інфармацыі». Нагадаю, што толькі ў Гродна іх было пяць: зарэгістраваныя «Пагоня», «Биржа информации», «Гродненская неделя» і дзве, так і не атрымаўшыя рэгістрацыі – «Репортер» і моладзевы «Новый век».
Алена РАЎБЕЦКАЯ