Гарадзеншчына застаецца ў лідарах па колькасці доўгажыхароў (інфаграфіка)

Агулам у параўнанні з мінулым годам колькасць доўгажыхароў паменшылася на 20 чалавек. Істотна менш іх стала на Віцебшчыне і Брэстчыне, у Мінску і вобласці лічба мала змянілася, а ў Гарадзенскім рэгіёне вырасла з 121 да 135 чалавек. Гэтаксама ў Гарадзенскай вобласці жывуць тры з васьмі чалавек у краіне, чый узрост дасягнуў ужо 110 год.

 

Павялічыўся адрыў жанчын ад мужчын – іх дажывае да стогадовага ўзросту ў сем разоў больш.

 

Для параўнання глядзіце колькі доўгажыхароў было ў нашай вобласці ў 2012 і 2013 гадах.