Удзельнік апытання ў Гродне: Не трэба спорт прыплятаць да палітыкі
“Каб людзі бачылі, што прымаюцца меры. Калі не будуць актывістаў садзіць, чалавек будзе ведаць, што можна выйсці на акцыю. Атрымліваецца, і ўсе будуць выходзіць. А так, пасадзілі — і ўсё”.
“Не гляджу навіны, таму не ведаю, каго арыштавалі. Я не магу так, на слых — а раптам няпраўда?”
“Проста пасадзілі, каб бачылі, што калі народ выйдзе, проста так з рук не сыдзе”.
“Народ жа ўжо разумее — чаго тут торгацца? Я маю на ўвазе “маўклівыя акцыі”.
“Можа, улады і баяцца такога раскладу, як якіясьці пікеты ці што іншае. Але масавага байкоту чэмпіянату, думаю, не будзе, бо ўсе зборныя прыехалі, шмат балельшчыкаў у нас на мяжы было — са Славакіі, Чэхіі. На самай справе, я гэтымі палітвязнямі не цікаўлюся і не ведаю, што і як. Думаю, чэмпіянат можа быць добры”.
“Калі актывісты супраць нашай краіны і “бацькі” на самай справе… Шчыра, я “бацьку” паважаю, хакей і “бацька” — адна і тая ж рэч, я думаю”.
“Ды вядома, не трэба спорт прыплятаць да палітыкі, чэмпіянат павінен у першую чаргу прайсці як спаборніцтва”.
“Зачыстка невялікая. Таму што гэта, па-першае, арганізоўвае прэзідэнт, таму што ён любіць і прапагандуе хакей, спорт. І потым, у людзей усякае на думцы, лішні раз перастрахавацца не перашкодзіць”.
“Асабіста я скажу: за гэтыя грошы, што аддалі на чэмпіянат свету, можна было вылечыць тысячы хворых беларускіх дзяцей у Германіі. Перастрахоўка! Я так зразумеў, што наш прэзідэнт і не да Украіны, і не да Расіі, баіцца байкоту, каб не паўтарылася Алімпіяда-80”.
Крыніца: БелаПАН