Знайдзі свой “Зялёны абярэг”
Дасягнуць такіх паказчыкаў распрацоўшчыкі стратэгіі (прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аграсядзібаў, структураў дзяржаўнай улады) плануюць да 2020 г.
Задача выглядае вельмі амбітнай, калі ўлічваць той факт, што сёння, па прызнанні аўтараў канцэпцыі, у рэгіёне вельмі мала месцаў для пражывання, забавы і харчавання турыстаў, фірмаў, якія спецыялізаваліся на прасоўванні мясцовага турыстычнага прадукта.
Як вынікае з прадстаўленых у стратэгіі звестак, у 2012 г. на адну аграсядзібу, якая месціцца на тэрыторыі будучага “Зялёнага абярэгу Гродна”, прыходзілася ў сярэднім па 900 турыстаў, якія адпачывалі па 2,5 дні і плацілі за дзень па 20 даляраў. Агулам гаспадары аграсядзібаў атрымалі за год 515 тыс. даляраў.
Праз некалькі год гэтая лічба мае вырасці ў тры разы. Якім чынам?
Стварайце свае mind мапы пры дапамозе MindMeister
Найперш за кошт стварэння новых пляцовак для адпачынку і турызму, паляпшэння каардынацыі працы паміж гаспадарамі аграсядзібаў, стварэння новых турыстычных прапановаў (для карпаратыўнага адпачынку, паляпшэння здароўя, экалагічнага турызму, знаёмства з рэгіянальнай кухняй, экаасветы), даступных у тым ліку для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.
Адной з найважнейшых задач для ініцыятараў “Зялёнага абарэгу Гродна” з’яўляецца зараз папулярызацыя сваёй задумы. Жыхары Гарадзеншчыны, а тым больш турысты з іншых рэгіёнаў Беларусі і іншых краінаў, нічога не ведаюць пра існаванне “абярэгу”. Таму ў бліжэйшых планаў – стварэнне сайту, правядзенне конкурса на лепшы лагатып “Зялёгага абярэгу Гродна” (слоган – “Знайдзі свой абярэг!”, ужо прыдуманы), арганізацыя традыцыйных святаў.
Стратэгія развіцця турыстычнай дэсцынацыі “Зялёны абярэг Гродна” распрацавана ў межах праекта “Мясцовае прадпрыймальніцтва і эканамічнае развіццё”, які фінансуецца амерыканскім агенцтвам па міжнародным развіцці (USAID) і ажыццяўляецца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Міністэрства спорта і турызма.
На тэрыторыі Гарадзенскай і Брэсцкай вабласцей дзейнічаюць альбо хутка могуць пачаць дзейнічаць яшчэ некалькі турыстычных дэсцынацый.