Знізіліся кошты на білеты ў фірменным цягніку Гродна-Масква.
У даведцы гродзенскага чыгуначнага вакзала “Твайму стылю” паведамілі, што зніжкі ўведзены на няпэўны час у межах эксперыменту. Білет да Масквы ў купэ сёння каштуе 345 тысяч беларускіх рублёў. Па аўторках-чацьвяргах – 311 тысяч. Магчыма дзякуючы зніжкам гродзенцы пачнуць ездзіць з камфортам.