Фотафакт: На ўкраінскім консульстве ў Гродне намалявалі свастыку
Для супрацоўнікаў консульства акт вандалізму стаў нечаканасцю:
«Раней, калі ў Кіеве праходзілі вядомыя падзеі, людзі неслі да будынка кветкі і знічкі, спачувалі, — распавядае супрацоўніца кансулята Вікторыя Рыжыкава, — ніякіх пагрозаў, нічога падобнага ў наш бок раней не было».
Свастыку замалявалі ўжо ў першай палове дня, а ў бліжэйшай будучыні супрацоўнікі кансулята плануюць прыдбаць відэарэгістратар.
На гэтым жа будынку, толькі з іншага боку знаходзіцца памятная шыльда па загінуўшых цягам вайны гродзенскіх яўрэях, якую восенню 2012 неафашысты аблілі карычневай фарбай. Наогул у Гродне ўвесну гэтага года пачалі з’яўляцца не бачаныя раней графіці з абразамі ў бок ЗША і NATO.