Павал Савіцкі забіў два галы за зборную Беларусі

|

Для 19-гадовага гульца “Нёмана” гэта была ўсяго другая гульня ў складзе нацыянальнай дружыны (першая здарылася 18 траўня супраць Ірана).

 

На поле ў сталіцы Ліхтэнштэйна Вадуцы Савіцкі выйшаў у другім тайме і вызначыўся на 58-й і 67-й хвілінах, забіўшы лік адпаведна 4-0 і 5-0 на карысць беларусаў.

 

Фінальны свісток арбітра зафіксаваў гасцявую перамогу нашай каманды з лікам 5-1. 

 

Дзякуючы галявому дублю Павал Савіцкі моцна падвысіў свае шансы стаць адным з асноўных гульцоў зборнай Беларусі, якая ўжо ўвосень пачне барацьбу за права згуляць у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 г.

 

Адзначым таксама, што браму беларусаў усю гульню бараніў былы гулец “Нёмана” Сяргей Чэрнік. 

 

Фота Яраслава Ванюкевіча, by.tribuna.com