Фотарэпартаж: Фінал “Тыдня фітнэсу” ў Гродне
Галоўны прыз, а таксама тытул “Ледзі Танец”, атрымала Таццяна Сытая. Тры ўзнагароды – першая віцэ-міс, “Міс Атмасфера” і “Міс Анлайн” – узяла Таццяна Коўш. Другой віцэ-міс стала Настасся Рудакова.
Акрамя самых прыгожых дзяўчын узнагароды атрымалі таксама лепшы фатограф і лепшы візажыст.
Агулам у конкурсе ўдзельнічала 18 дзяўчын. У фінал патрапілі тыя, хто ўмеў добра рухацца, танчыць і прэзентаваць сябе. Пры тым знешнасць, рост і вага не гралі прынцыповай ролі.
Рыхтуючыся да фіналу, удзельніцы працавалі з вядомымі ў горадзе адмыслоўцамі, у тым ліку харэографам Яўгенам Якушам і фатографам Сяргеем Марозавым.