У Гродне паказалі праграму дакументальных мультымедыя-праектаў “Другі РУЛЕТ” (фота + відэа)

|

 

Як узнікла ідэя правесці РУЛЕТ у Гродне?


Усё дастаткова банальна – мае сябры праводзiлi першы РУЛЕТ у Мінску, i калi прыйшоў час другога РУЛЕТу, то я з радасцю згадзiўся ўзяцца за куратарства ў Гродне. Тэма праекта мне блiзкая i я сам досыць моцна зацiкаўлены ёю.

 

Якая асноўная мэта РУЛЕТу?

 

“Другi РУЛЕТ” гэта другi сеткавы афлайн паказ дакументальных мультымедыя-праектаў. Куратары сабралi праграму такiм чынам, каб гледачы змаглi ацаніць новыя тэндэнцыi замежнай журналiстыкi i дакументалiстыкi, а таксама прасачыць за ўзроўнем развіцця, на якім знаходзяцца жанры мультымедыя сёння.

 

Які з прадстаўленных аўтараў і ролікаў табе падабаецца больш за ўсё і чаму?

 

Спадабаўся Simon Chang – не толькi тэма, але і менавiта мантаж. Мне здаецца, зараз шмат тэм, якiя ўсе ўжо здымалi, i цікава паглядзець, як гэта пададзена менавiта ў жанры мультымедыя.

 

Якая тэматыка мультымедыя праектаў табе бліжэй і чаму?

 

Няма чагосьцi канкрэтнага. Тэма можа быць i простай, але тое, як гэта змантавана i знята, можа закрануць розум i пачуццi.

 

Якія твае асабістыя ўражанні ад імпрэзы?

 

Я лiчу, што iмпрэза цалкам адбылася. Я думаў, што на такую вузкую рэч – паказ мультымедыя-праектаў – прыйдзе мала людзей, i я мала верыў у дыскусію пасля паказу, але памылiўся. Людзей было досыць шмат i ў iх былi разгорнутыя меркаваннi наконт усiх ролiкаў, былі нават спрэчкi. Людзi былi вельмi актыўныя.

 

Ёсць перспектыва падобных мерапрыемстваў у Гродне і ўвогуле ў Беларусі?

 

Паўтаруся, што гэта досыць вузкая iмпрэза, але фатографаў у наш час становiцца ўсё больш i больш, i падобны жанр зараз вельмi папулярны. Таму, думаю, што з кожным разам людзей будзе ўсё больш i больш не толькi ў Гродне, але i ва усёй Беларусi.

 

Фота Алены Кавальчук, відэа Сяргея Людкевіча