Гарадзенскі “Нёман”: сіндром нестабільнасці

|

Пасля неверагоднай па драматызме перамогі ў Бабруйску “Нёман” чарговы раз няўдала згуляў на сваім стадыёне. І чарговы раз з камандай, якая не лічылася фаварытам сустрэчы.

 

З пачатку сезона брэсцкае “Дынама” змагаецца з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі і знаходзіцца ў канцы турнірнай табліцы. Праўда, у актыве гасцей з-над Буга ёсць хатняя перамога над сталічным “Дынама”.

 

Ад пачатку першага тайму гарадзенцы завалодалі ініцыятывай і ўжо які раз паказалі, што не ў стане эфектыўна гуляць “першым нумарам”.

 

Праўда, Павал Савіцкі (на здымку) меў два вельмі добрыя моманты, каб адкрыць лік у сустрэчы, але абодва разы згуляў не вельмі ўдала.

 

Госці разлічвалі на контратаку і свайго лідэра Рамана Васілюка. “Стаўка” згуляла – адна з рэдкіх вылазак гасцей на палову гарадзенцаў вылілася на 50-й хв. у ліхую атаку, якую завершыў Васілюк, забіўшы свой 201 гол у чэмпіянатах Беларусі.

 

Саладоўнікаў выпускае на поле пару Рэкіш-Дзянісевіч, якія дапамаглі выратаваць сустрэчу ў Бабруйску, а затым замест абаронцы Раўнейкі – нападніка Карлсанса.

 

Кардынальных пераменаў у гульні, аднак, не адбылося.

 

Гонар гарадзенцаў за 6 хв. да канца сустрэчы выратаваў Андрэй Хачатуран.

 

У выніку – нічыя, якой могуць быць задаволеныя госці, але аніяк не гарадзенцы.

Чарговыя згубленыя на сваім стадыёне ачкі зноў перамясцілі каманду за межы шасцёркі лідэраў чэмпіянату.

 

Вось як выглядае зараз турнірная табліца чэмпіянату:

 

1 БАТЭ, Барысаў 25
2 “Данама-Мінск” 20
3 “Нафтан”, Наваполацк 19
4 “Шахцер”, Салігорск 15
5 “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна 15
6 “Гомель” 14
7 “Нёман”, Гродна 12
8 “Мінск” 10
9 “Слуцк” 9
10 “Белшына”, Бабруйск 9
11 “Днепр”, Магілёў 9
12 “Дынама”, Брэст 7

 

1 чэрвеня. “Нёман” – “Дынама”, Брэст 1-1

 

На здымку: футбалістам “Нёмана” ёсць пра што падумаць напярэдадні еўракубкаў і рашаючай стадыі чэмпіянату

 

Фота з афіцыйнай старонкі клуба ў Фэйсбуку