Тэмай шостага “LO_ok” стаў горад (фота з прэзентацыі)

Сярод супольнасцей, якія прэзентуюцца ў часопісе, ёсць “Зеленый Гродно”, “ВелоГродно” і “Варштат ідэй”.

 

Па словах рэдактаркі часопіса Алены Касянчук, нумар атрымаўся самым сур’ёзным са створаных дагэтуль, “зусім не маргінальны і без наркаманскіх рысункаў”. Упершыню з’явілася інфаграфіка – аўтары паспрабавалі адлюстраваць вынікі праведзенага імі апытання дзяцей: чаго самым маладым гарадзенцам не хапае ў горадзе, дзе іх любімыя месцы, які самы яскравы ўспамін звязаны з горадам і ці хочуць яны застацца ў Гродне жыць. Наогул, нумар павінен быць цікавы перадусім звычайнаму гарадзенцу.

 

 

Другая частка імпрэзы прайшла ў бары Underground, дзе да раніцы гралі дзіджэі.