Рэклама на сайце t-styl.info

| Без катэгорыі

Аўдыторыя “Твайго стыля” – амаль 10 000 унікальных чытачоў у месяц, перадусім з Гродна і Гарадзеншчыны, а таксама Мінску. Па індэксе affinity ў Гродна і вобласці “Твой стыль” займае трэцяе месца, гэта значыць, што мэтавая аўдыторыя наведвае наш сайт у пяць разоў часцей, чым жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі. Чытачы ў сярэднім чытаюць 2,5 старонкі сайта за адно наведванне.

 

Аўдыторыя сайта, паводле даследаванняў Gemius, гэта пераважна асобы ва ўзросце 19-34 гады, таксама важны сегмент аўдыторыі – асобы 55+. Большасць чытачоў мае скончаную вышэйшую адукацыю, жыве не самотна, а ў 2-4 чалавекі ў кватэры. Нас чытаюць спецыялісты, офісныя супрацоўнікі, менеджары, прадстаўнікі творчых прафесій, а таксама студэнты. Нас чытаюць людзі з рознымі даходамі, але найбольшы сегмент нашай аўдыторыі складаюць асобы з заробкам 300-600$ і вышэй.

 

Большасць нашых чытачоў карыстаецца інтэрнэтам штодзённа, як у хаце, таксама і на працы.

 

“Твой стыль” гэта ўнікальнае для Гродна выданне – адзінае, якое выходзіць перадусім па-беларуску і мае як сваю сталую аўдыторыю, гэтак і значную частку чытачоў з пошуку. “Твой стыль” выходзіць таксама па-руску, таму нас чытаюць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой (Расія, Польшча, ЗША, Украіна, Нямеччына, Літва і іншыя).

 

Мы прапануем размяшчэнне рэкламы як на галоўнай старонцы, гэтак і на старонках артыкулаў, а таксама на ЎСІХ старонках сайта і праз сацыяльныя медыі. Разам мы можам выбраць самую зручную і карысную для вас форму рэкламы.

 

Рэкламныя банеры і матэрыялы могуць размяшчацца на любы адрэзак часу (ад адных сутак).

 

Па пытаннях рэкламы звяртайцеся па email info@t-styl.info

 

Макеты размяшчэння рэкламы на старонках сайта і цэны глядзіце ніжэй:

– банеры на галоўнай старонцы і ўсіх старонках сайта

– банеры ва ўсіх артыкулах сайта

 

Формы рэкламы, не прадстаўленыя ў макетах, мы можам абмеркаваць з вамі асабіста.

 

Таксама прымаюцца да публікацыі рэкламныя артыкулы – умовы і цана размяшчэння агаворваюцца асобна.