“Нёман” перамог у гасцёх “Слуцк”
Нагадаем, што “Нёман” тады саступіў “Слуцку” на сваім полі з лікам 0-1.
Гэтым разам сустрэча праходзіла на нейтральным полі ў Салігорску, бо стадыён у Слуцку яшчэ не гатовы да прыёма сустрэч каманд вышэйшай лігі.
Кепскай якасці поле было і ў Салігорску. Сяргей Саладоўнікаў нават адзначыў у пасляматчавым інтэрв’ю, што праводзіць матчы чэмпіянату на такім стадыёне – проста здзек!
Якасць поля, аднак, не зашкодзіла гарадзенцам атрымаць перамогу.
На 19-й хв. Ягор Зубовіч пасля паса Уладзіміра Весялінава лік адкрыў.
А на апошняй хвіліне сустрэчы, ужо ў дададзены арбітрам час умоўныя гаспадары поля парушылі ў сваёй штрафной пляцоўцы правілы і Павал Савіцкі з пенальці забіў другі гол.
Цяпер гарадзенцаў чакае няпростая гульня з адным з лідэраў чэмпіянату – сталічным “Дынама”.
Гульня адбудзецца ў Гродне 15 чэрвеня.
11 чэрвеня. “Слуцк” – “Нёман” 0-2.
На здымку: брамнік “Нёмана” Марыюс Рапаліс у другім матчы запар застаецца “сухім”
Фота kick-off.by