У майстра новая хата
“Хата мастака”, – гэта тая ж галерэя “У майстра”. Вядомую назву выкупілі канкурэнты і майстар вымушаны быў перакваліфікавацца ў мастака.
Скураная студыя “Макей” ужо доўгі час хацела набыць “галерэю” і вяла перамовы з гаспадарыняй, – Іннай Мілічэвай. “Хату мастака” – гэта цалкам новы праект, мы стварылі яго практычна за нуля, – кажа Ніна Палуцкая, адна з заснавальніц салону. На жаль, кошты арэнды не дазваляюць арэндаваць большы пакой, таму новы салон яшчэ меншы за стары.
Аднак, нягледзячы на гэта, там прадстаўленыя практычна ўсе гродзенскія мастакі. Ад жывапісцаў, да гарбароў і кавалёў.
Салон прапануе вялікую калекцыю беларускага жывапісу і графікі, а мастакі і проста творчыя людзі, могуць набыць усе неабходныя мастацкія матэрыялы. Салон знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага 10.