Дзённы цэнтр для дзяцей з абмежаваннямі

Толькі ў Гродна жывуць больш за трыста сямей, дзеці ў якіх хворыя на невылечныя хваробы нервовай сістэмы. Адмыслова для іх створаны адзіны ў рэспубліцы шматфункцыянальны цэнтр. Дзеці будуць праводзіць  там большую частку дня пад апекай псіхолагаў, якія будуць ладзіць для іх развіваючыя заняткі.Таксама плануецца стварэнне бацькоўскага клубу, мабільнай брыгады дапамогі сем’ям. У яе склад войдуць урач-кансультант, псіхолаг, сацыяльныя работнікі, медсястра і валанцёры. Кожны можа далучыцца да праекту ў якасці добраахвотніка. Жадаючых чакае у цэнтры, па вуліцы Урублеўскага  76а настаўнік-арганізатар Леўчык Таццяна. Да ўдзелу запрошаныя будуць таксама святары вядучых канфесій.

Спонсарскую і мэтадычную дапамогу арганізавалі Аўстрыйскі і Славацкі Чырвоны Крыж. Памяшканні для цэнтру прадставіў Гродзенскі гарвыканкам, дапамаглі таксама прадпрыемствы Гродна.

Гродзенскі цэнтр – пілотны праект у Беларусі. Галоўная мэта такіх цэнтраў – псіхалагічная дапамога сем’ям, якія  гадуюць дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. У межах праекту, супрацоўнікі Гродзенскага Чырвонага Крыжа правялі сацыялягічнае даследаванне. Ягоныя вынікі паказваюць, што большасць такіх сем’яў гадамі не карыстаецца  кваліфікаванай медыцынскай дапамогай.

Са словаў мэнэджэркі праекту “Падтрымка дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з удзелам блізкага акружэння” Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Інэссы Ларыёнавай, дзейнасць цэнтру разлічаная на два гады. Бюджэт складаецца  з грошай Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа, гэта больш за сто тысяч эўра.

Фота БЕЛТА