“Нёман” зноў прайграў і адкрыта заяўляе пра фінансавыя праблемы

, |

У першым тайме гасцявой сустрэчы супраць “Нафтана” гарадзенцы мелі перавагу і, як скажа затым на прэс-канферэнцыі трэнер каманды, павінны былі выйграваць 3-0.

 

Аднак галы зноў забівалі супернікі (Гунчак на 22-й хв. і Шкабара на 64-й з пенальці).

 

Цяпер “Нёман” згуляе 28 чэрвеня на сваім полі з магілёўскім “Дняпром”. Страта ачкоў у матчы супраць аднаго з аўтсайдэраў турніры ці не канчаткова паставяць крыж на амбіцыях гарадзенцаў у сёлетнім чэмпіянаце.

 

Няўдалая гульня каманды ў апошніх турах можа быць звязаная з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі.

 

Вось што заявіў журналістам пасля сустрэчы ў Наваполацку галоўны трэнер каманды Сяргей Саладоўнікаў:

 

«У нас у клубе праблемы матэрыяльнага характару. А нам гуляць у Лізе Еўропы. Звычайна клубы дакупляюць гульцоў, а нам бы захаваць тое, што ёсць.

 

Горад так доўга чакаў, калі мы прывязем Лігу Еўропу, зараз нам бараніць гонар краіны, а ў нас такія праблемы», – цытуе Саладоўнікава сайт “Трыбуна”.

 

На здымку: Сяргей Саладоўнікаў: без перамог і без грошай

 

21 чэрвеня. “Нафтан” – “Нёман” 2-0