Апошні дом вуліцы “Крывой”
Вуліца “Крывая” даўно не існуе, апошні дом мае адрас Вялікая Траецкая 47. Гэты будынак – прыклад “цаглянага” стылю і “ламанай” формы. Дом убудоўваўся ў выгін вуліцы, што надало яму такі выгляд. Падобны будынак стаіць на вуліцы Сацыялістычнай. Кожны заўважае яго, ідучы да маста цераз Гараднічанку, па дарозе ў Каложскі парк.
Дом паміж банкам і падатковай інспекцыяй прыцягвае да сябе ўвагу дэталямі архітэктурнага аздаблення фасада: надваконныя карнізы, падваконнікі, дэкаратыўныя лапаткі, выкарыстанне каляровай чырвонай цэглы.
Гісторык Андрэй Вашкевіч упэўнены, што неабходна было б захаваць прынамсі фасадную частку дома. менавіта яна не дае яму загубіцца паміж сучаснымі будынкамі. Рыхтуецца адмысловы зварот да гарадзенскіх уладаў. На гэты момант жыхары ўжо выселеныя.
У наступным годзе на месцы дома павінен з’явіцца вялізны будынак пракуратуры, які зойме таксама пустэчы за галоўнай гарадзенскай сінагогай.