Гарадзенскі фатограф стаў пераможцам Прэс-фота Беларусі 2014

Перамогу фатографу прынёс здымак з гарадзенскай сінагогі, з якой Равін Іцхок Кофман разам з наглядальнікам сінагогі выносяць ацалеўшую ў пажары тору.

Другое месца ў гэтай жа намінацыі Аляксандр атрымаў за фотаздымак лідара “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча, які пасля вызвалення з гарадзенскай турмы трымае руку сваёй жонкі Насты.

Гэта ўжо не першая перамога Аляксандра ў гэтым прэстыжным фотаконкурсе.

 

У 2010 г. ён быў пераможцам у намінацыі “Прырода”, а таксама трэцім прызёрам у намінацыі “Мастацтва і забавы”.

 

Аляксандр Саенка нарадзіўся у 1986 г. у Гродне. Прафесійнай фотажурналістыкай займаецца з 2006 г. Працаваў у газеце “Вечерний Гродно”, а таксама для шэрагу іншых выданняў і агенцтваў. Зараз з’яўляецца фрылансерам. Фотаздымкі Аляксандра дэманстраваліся на выставах у Мінску, Вільні, Страсбурзе, Берліне і шэрагу іншых гарадоў.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыра віншуе Аляксандра Саенку з заслужанай перамогай!