Сеялку за сумленнае слова
Паводле s13.ru, злодзей прадставіўся ў Лідзе дырэктарам адной з мінскіх фірм, паказаўшы падробленыя дакумeнты, ён атрымаў дзве новыя сеялкі. Ніхто і не падумаў праверыць яго. Толькі пасля таго, як з’явіліся сапраўдныя прадстаўнікі фірмы, махляр быў абвешчаны ў пошук.
Практычна адразу міліцыянеры знайшлі злодзея. Той ужо паспеў прадаць адну з сеялак за сорак мільёнаў рублёў у Гомельскую вобласць.
Аказалася, што гэта ня першая ягоная аперацыя. З Ваўкавыску, у той жа спосаб, махляр скраў два станкі. Дзіўна, але здаецца, што знікненне станкоў ніхто і не заўважыў. Са свайго сціплага досведу ведаючы як складана атрымаць нейкую тэхніку на рукі ад саўгасаў ды калгасаў, вельмі сумняюся, што ён дзейнічаў самастойна.
Зараз міліцыя правярае, чаму і ў Лідзе і ў Ваўкавыску махляру верылі на слова. Яму пагражае да дзесяці год турмы.
Фота Телеграф