Фестываль “Кінемо” ў Гродне адкрыўся выступам “Расы Мечтателей” (фота + відэа)

Для размяшчэння экрана выбралі не самую лепшую сцяну – акурат тую, куды траплялі промні заходзячага сонца, таму ўсім прыйшлося трошку пачакаць, каб стала цямней і на экране зрабіліся бачнымі кадры стужкі.

Гарадзенцам паказалі нямецкую эксцэнтрычную камедыю “Лялька”, знятую амаль сто гадоў таму. Тагачасная манера акторскай гульні выклікала ў гледачоў шмат пазітыўных эмоцый, а забаўны сюжэт пра падмену лялькі жывым чалавекам прымусіў пільна сачыць за тытрамі.

Гурт “Раса Мечтателей” падрыхтаваў выдатнае музычнае суправаджэння да стужкі – гукі не спыняліся ані на момант, мелодыя змянала рытм, хуткасць і афарбоўку, але ў любую хвіліну выдатна пасавала да таго, што адбываецца на экране. З такімі выступоўцамі “Кінемо” можа быць ці не цікавейшым за Grodno Jazz!

 

Здымкі і відэа Людмілы Лебедзь