Экалагічны форум

|

 З часоў правядзення апошняга форума мінула ўжо сем год, таму інтарэс да ўдзелу сёлета быў сапраўды вялікі. У адной залі сабраліся больш за 130 удзельнікаў, сярод якіх кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх НДА, незалежныя актывісты, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, адукацыйных установаў, міжнародных арганізацый і СМІ.

Гародня была прадстаўлена ініцыятыўнай групай “Neman Environment Group”, студэнтамі і выкладчыкам Вольгай Крамлёвай з факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ, а таксама ГА “ВІТ”.

Мэтай форума было ўзмацненне грамадскага экалагічнага руху Беларусі, а таксама выпрацоўка і прыняццё рэзалюцыі форума па асноўных экалагічных пытаннях, такіх як змены ў клімаце і энергетыка, ахова біяразнастайнасці, устойлівая вытворчасць і спажыванне, кіраванне адходамі, экалагічная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўдзел НДА ў выпрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця.

Рэзалюцыя прынятая і будзе накіравана ў адпаведныя Міністэрства прыродных ресурсаў, Міністэрства эканомікі, іншыя дзяржструктуры, а таксама ў бізнэссектар, грамадскія арганізацыі і СМІ.

Сярод найпрыемнейшых момантаў была ўзнагарода ініцыятывы “Neman Environment Group”, а менавіта Ніны Палуцкай ад імя аргкамітэту форума. Пяцігадовая праца па захаванні рэдкага для Беларусі віда ласасёвых і плённыя вынікі гэтай працы былі адзначаны дыпломам.

У якасці падарунка Ніна Палуцкая атрымала валанцёрскую дапамогу ад ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”