“Нёман”: адступаць няма куды
Нагадаем, што 5 ліпеня гарадзенцы саступілі ў гасцёх сваім прынцыповым супернікам за выхад у шасцёрку мацнейшых каманд з лікам 0-1.
Перамогу “Тарпеда-Жодзіна” прынёс трапны ўдар з пенальці ў выкананні Вячаслава Глеба (48-я хв.).
Пасля гэтай паразы каманда Сяргея Саладоўнікава апусцілася зноў на 8-мы радок у турнірнай табліцы.
1 | “Дынама-Мінск” | 38 |
2 | БАТЭ, Барысаў | 37 |
3 | “Нафтан”, Наваполацк | 28 |
4 | “Шахцер”, Салігорск | 26 |
5 | “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна | 25 |
6 | “Гомель” | 23 |
7 | “Мінск” | 19 |
8 | “Нёман”, Гродна | 19 |
9 | “Слуцк” | 17 |
10 | “Дынама-Брэст” | 13 |
11 | “Белшына”, Бабруйск | 10 |
12 | “Днепр”, Магілёў | 10 |
Турнірныя перспектывы “Нёмана” пагаршаюцца тым, што чатыры з шасці апошніх гульняў першага этапу чэмпіянату гарадзенцам давядзецца згуляць у гасцёх.
У тым ліку – супраць непасрэдных канкурэнтаў за месца ў шасцёрцы – “Гомеля” і “Мінска”.
У дадатак супернікам гарадзенцаў у адной з двух хатніх сустрэч будзе БАТЭ, які мае сёлета “зуб” на “Нёман” за паражэнне ў Кубку Беларусі і нічыю на сваім полі ў сустрэчы чэмпіянату краіны.
Дадамо да гэтага дзьве гульні Лігі Еўропы (хутчэй за ўсё – супраць ісландскага “Хабнарф’ёрдура”), якія забяруць шмат сілаў і зробім выснову, што толькі цуд дапаможа сёлета “Нёману” пазмагацца за захаванне леташніх пазіцый, калі каманда фінішавала 4-й.
Мінулагодняя практыка паказвае, што каб гарантаваць сабе месца шасцёрцы лідэраў чэмпіянату, трэба набраць на першай стадыі чэмпіянату не менш за 30 ачкоў. Гэта азначае, што ў шасці бліжэйшых сустрэчах чэмпіянату гарадзенцам трэба перамагаць чатыры разы!
Таму больш верагодным выглядае сцэнар, паводле якога наш клуб будзе ўвосень гуляць у турніры за 7-12-я месцы са слабейшымі камандамі вышэйшай лігі. А гэта будзе азначаць яшчэ меншую колькасць гледачоў на трыбунах стадыёну.